Касцюковіцкі краязнаўчы музей
Касцюковіцкі краязнаўчы музей створаны як музей на грамадскіх пачатках у Касцюковічах. Заснавальнік — настаўнік гісторыі У. Р. Ламінскі. Рашэннем Касцюковіцкага райкама КПБ і раённага Савета народных дэпутатаў ад 7 ліпеня 1967 года стварэнне музея было зацверджана. Згодна з загадам Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ад 18 чэрвеня 1973 года і рашэннем Міністэрства культуры БССР ад 1 ліпеня 1973 года музею нададзены статус дзяржаўнага. Да 1990 года размяшчаўся ў драўляным, потым у спецыяльна ўзведзеным будынку, дзе знаходзіцца і цяпер. У розны час музей узначальвалі Л. С. Агеева, А. А. Туркоў, С. І. Камышава. З 2008 года ўстановай кіруе С. С. Тыманюк.
Read article
Nearby Places

Касцюковіцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Касцюковічы
горад у Беларусі
Ізбужар
вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Прусіна (Касцюковіцкі раён)
вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Васілёўка (Касцюковіцкі раён)
вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Крыжаўзвіжанская царква (Касцюковічы)
Слабада (Касцюковічы)
Касцюковічы

Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт